Эстафета агню ІІ Еўрапейскіх гульняў «Полымя міру» з 24 па 29 мая праходзіць па Віцебскай вобласці. Агонь пабываў у Віцебску, Полацку, Наваполацку, Браславе, ландшафтным заказніку «Ельня», Глыбокім, Бярэзінскім запаведніку. Апошні прыпынак — Орша. Затым агонь II Еўрапейскіх гульняў адправіцца ў Магілёўскую вобласць. Там ён будзе знаходзіцца з 30 мая па 4 чэрвеня.