Адзначаны ўклад Германіі і яе пасла ў нармалізацыю адносін Беларусі з ЕС

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае ўклад Германіі і яе пасла Петэра Дэтмара ў нармалізацыю адносін Беларусі з Еўрасаюзам. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Германіі ў Беларусі.

«За перыяд вашай місіі ў Беларусі адбыліся значныя змяненні ва ўзаемаадносінах не толькі Беларусі з Германіяй, што выяўляецца ў тавараабароце — ён вырас амаль на трэць. Вельмі добры рост. Але, акрамя тавараабароту і нашых адносін з Германіяй, у нас пацяплелі адносіны ў цэлым з Еўрапейскім саюзам. У Еўрапейскім саюзе Германія — вядучая краіна. А вы прадстаўлялі Германію ў Беларусі. Таму мы вельмі станоўча ацэньваем не толькі ўклад Германіі, але і ваш аса-бісты ўклад у нармалізацыю адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам», — заявіў беларускі лідар. «Тым не менш заўсёды ёсць пытанні. Як бы станоўча ні развіваліся адносіны. Нават вазьміце нашы вельмі развітыя, дружалюбныя, брацкія адносіны з Расіяй — тым не менш шмат пытанняў, якія трэба вырашаць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Петэр Дэтмар падзякаваў за магчымасць нанесці развітальны візіт: «І перш за ўсё ўдзячны вам за давер, які вы аказвалі мне на працягу ўсяго майго тэрміну дзейнасці — амаль чатыры гады ў Беларусі. І я згодны, што за апошнія чатыры гады адносіны паміж нашымі краінамі развіваюцца вельмі дынамічна». Германія — адзін з ключавых знешнегандлёвых партнёраў Беларусі. Па выніках 2018 года тавараабарот дасягнуў $3,3 млрд, экспарт — $1,5 млрд, імпарт — $1,8 млрд.

blr.belta.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.