“Калі мы разам”: адбылося ўрачыстае мерапрыемства прысвечанае Святу працы і 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

1 Мая ў раённым цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства “Калі мы разам”, прысвечанае Святу працы і 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі.

Падзяка старшыні райвыканкама была аб’яўлена ветэрану працы,
члену Нясвіжскай раённай арганізацыі ветэранаў Ядвізе Брытвіч

Яшчэ на падыходзе да Цэнтра добры настрой удзельнікаў свята ўзмацняла інтэрактыўная пляцоўка “Мір. Праца. Май”, падрыхтаваная гарадскім маладзёжным цэнтрам сумесна з РК ГА “БРСМ”. Тут госці маглі напісаць на ўсе-агульны агляд свае пажаданні і віншаванні, атрымаць невялікія сувеніры, паназіраць за флэш-мобам моладзі і іншае.

Мерапрыемства ў глядзельнай зале РЦК пачалося з відэафільма “Мы — разам”, прысвечанага прафсаюзам Рэспублікі Беларусь. Пасля да прысутных звярнуўся з прывітальным словам намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў. Ён адзначыў, што з канца ХІХ стагаддзя 1 мая ўвайшло ў гісторыю як Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных, а ў гісторыю суверэннай Беларусі — як свята, якое сімвалізуе  мір, працу і згоду паміж людзьмі, якія жывуць на адной зямлі.

Аляксандр Мікалаевіч таксама выканаў пачэсную місію ўзнагароджвання, уручыўшы Падзяку старшыні райвыканкама ветэрану працы, члену Нясвіжскай раённай арганізацыі ветэранаў Ядвізе Брытвіч, якая заняла другое месца ў абласным фестывалі нацыянальных культур сярод ветэранаў “Мой родны кут” у намінацыі “Музычная творчасць”.

На інтэрактыўнай пляцоўцы “Мір. Праца. Май”

Асаблівыя словы ўдзячнасці лідарам прафсаюзнага руху і членам прафсаюзных арганізацый, якія ўваходзяць у склад ФПБ, адрасаваў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў. У сваім выступленні ён узгадаў гісторыю прафсаюзнага руху на Беларусі, адзначыў ролю прафсаюзаў у забеспячэнні належных умоў працы работні-каў і выкананні сацыяльных гарантый.

Слова для віншавання меў таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Нясвіжчыны Іван Кендыш.

Спявае зорка беларускай эстрады Алена Грышанава

Урачыстае мерапрыемства стала сапраўдным святам для прысутных у зале дзякуючы выступленням лепшых артыстаў раёна — народнага ансамбля песні “Забава” ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, танцавальнага калектыву “Аксаміт” філіяла “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газ-пром трансгаз Беларусь”, народнага ансамбля песні “Ліра” РЦК, у якім спяваюць работнікі Нясвіжскай ЦРБ, народнага інструментальнага ансамбля “Нясвіжскія лыжкары” Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, народнага ансамбля песні “Млечны шлях” РЦК, салістаў Ларысы Пархановіч, Ігара Дубешкі і Жанны Чучман.

Асобным музычным падарункам для ўдзельнікаў свята стаў канцэрт вядомай беларускай эстраднай спявачкі Алены Грышанавай. Яе хіты “Любовь не убивают”, “Телефонные линии”, “Промокшее небо” і іншыя песні былі “на ўра” прынятыя залай і сталі цудоўным завяршэннем свята.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ. 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.