На Рэспубліканскую дошку Гонару

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

30 красавіка ў Мінску, на плошчы Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, адкрылі абноўленую Рэспубліканскую дошку Гонару. На мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі рэспубліканскіх органаў  дзяржаўнага кіравання,  мясцовых выканаўчых  і распарадчых органаў, арганізацый абласцей і г. Мінска, якія сталі  пераможцамі спаборніцтва па выніках работы за 2018 год,  прадстаўнікі працоўных калектываў.

Адбыўся ўрачысты мітынг, пры-вечаны адкрыццю абноўленай  Рэспубліканскай дошкі Гонару.

Прыемна адзначыць, што ў лік  пераможцаў у намінацыі “за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод абласцей і г. Мінска” ўвайшла Мінская вобласць — разам з г. Мінскам і Гродзенскай вобласцю.

У шэрагу пераможцаў  у намінацыі “сярод арганізацый  сельскай, лясной і рыбнай  гаспадаркі” — СВК “Агракамбінат Сноў” як арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці.

У лік пераможцаў у намінацыі “сярод арганізацый сферы паслуг”, у тым ліку сярод арганізацый адукацыі і культуры  ўвайшоў  Нацыянальны гісторыка-культурны  музей-запаведнік “Нясвіж” як установа культуры.

Віншуем землякоў з перамогай!

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.