Беларускія алімпійцы заклалі сквер Памяці у Нясвіжы

Поделитесь с друзьями
  • 2
  • 14
  •  
  •  
  •  
  •  

12 мая, у Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, у Нясвіжы высадзіўся дэсант беларускіх спартсменаў. Разам з прадстаўнікамі грамадскасці раёна, старшакласнікамі гарадскіх школ і гімназіі  ў мікрараёне Заходні яны высадзілі 120 дрэў, заклаўшы  сквер Памяці ў рамках святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 74-й гадавіны Вялікай Перамогі. Тут устаноўлены памятны знак.

Ветэрану спорту Сяргею Макаранку дапамагаюць школьнікі

У пасадцы дрэў прынялі ўдзел намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама А.М. Балцянкоў, старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў В.М. Лазюк, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту, алімпійскі чэмпіён у веславанні на каноэ-двойцы, чэмпіён свету і двойчы чэмпіён Еўропы, 5-разовы чэмпіён СССР, узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» Сяргей Макаранка; беларускі фрыстайліст, сярэбраны і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у акрабатыцы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, у 2006 годзе — «Спартсмен года Беларусі» Дзмітрый Дашчынскі; пераможца этапу Кубка Свету, адзіны лыжнік у гісторыі, які прымаў удзел у 7 Алімпійскіх гульнях (1994 — 2018) і ў 12 чэмпіянатах свету запар (1995 — 2017) Сяргей Далідовіч;   майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы, удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2012 і 2016 гг. Святлана Кудзеліч; майстар спорту міжнароднага класа, лепшы бамбардзір у гісторыі ФК БАТЭ, член нацыянальнай зборнай Беларусі ў 2007 — 2017 гг., 12-разовы чэмпіён Беларусі, 3-разовы ўладальнік Кубка і 6-разовы — Суперкубка, двойчы лепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі Віталь Радзівонаў; ігрок гандбольнага клуба «БНТУ-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь  Марыя Канавал.

Падрабязнасці  — у наступным нумары «НН».

Вольга МАРЧАНКА.

 

 

 

 

 


Поделитесь с друзьями
  • 2
  • 14
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.