Пад мірным небам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ратны подзвіг нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў даў нам магчымасць дыхаць свабодай, гадаваць дзяцей і радавацца кожнаму новаму дню. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 9 Мая на цырымоніі ўскладання вянкоў з нагоды 74-й гадавіны Вялікай Перамогі.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў ветэранаў, суайчыннікаў, замежных гасцей з вялікім святам — Днём Перамогі. «Восьмае дзесяцігоддзе беларускі народ жыве і працуе пад мірным небам. Магчымасць дыхаць свабодай, гадаваць дзяцей і радавацца кожнаму новаму дню даў нам ратны подзвіг нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Сёння мы праслаўляем мужнасць воінаў, гераізм партызан і падпольшчыкаў, тытанічныя намаганні працаўнікоў тылу».

Падчас гутаркі з журналістамі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прадстаўнікі і кіраўнікі дзяржаў постсавецкіх рэспублік павінны часцей збірацца на Дзень Перамогі ў Беларусі.

«9 мая — гэта свята ўсіх, і перш за ўсё беларусаў. Таму на гэтай святой зямлі, напэўна, мы ўсе павінны часцей збірацца — прадстаўнікі былых савецкіх рэспублік і нават кіраўнікі дзяржаў, каб пакланіцца гэтай святой зямлі», — сказаў ён.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.