Фальцоўшчык Нясвіжскай друкарні імя Сымона Буднага Ілля Маргун — адзін з самых маладых работнікаў прадпрыемства, на якім працуе тры гады. За гэты непрацяглы тэрмін ён паспеў праявіць сябе як адказны, дысцыплінаваны работнік, які добрасумленна выконвае ўсе даручэнні.
Асноўны абавязак Іллі Сяргеевіча — работа на фальцовачнай машыне, якая складвае друкаваныя газетныя аркушы ў два згібы. У той час, калі яна незанятая, ён выконвае іншыя заданні кіраўніцтва. А не так даўно асвоіў і работу на тэрмаклеявой машыне, якая склейвае журналы, блакноты, кнігі і іншую прадукцыю.
Малады чалавек задаволены сваёй работай і сустракае прафесійнае свята з добрым настроем.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.