Беларусь узяла курс на развіццё супрацоўніцтва з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да далейшага развіцця супрацоўніцтва з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) Фрэнсісам Гары.

«Я магу назваць вас старым сябрам, таму што з часу стварэння Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці мы стаялі ля яе вытокаў. Мы адразу далучыліся да яе (канвенцыя, якая засноўвае САІУ, падпісана Беларуссю 16 лістапада 1967 года. — Заўвага БелТА). І ў нас ужо вялікая гісторыя супрацоўніцтва, — сказаў Прэзідэнт. — Мы сустракаліся з вашымі папярэднікамі. І я даволі паглыблены ў праблемы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці і нашай нацыянальнай арганізацыі».  Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што Беларусь даўно з’яўляецца членам САІУ, тым не менш яна — маладая дзяржава, якая цесна пачала займацца пытаннямі абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці. «Нам многаму трэба вучыцца. Вы нам у гэтым вельмі шмат дапамагаеце. Асабліва ў плане адукацыйных праграм, падтрымкі нашых спецыялістаў. Я вам за гэта вельмі ўдзячны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу, Фрэнсіс Гары адзначыў выдатныя асаблівасці беларускай сталіцы, дзе клапоцяцца пра навакольнае асяроддзе і падтрымліваюць яго ў чысціні. «Гэта вельмі прыгожы, вельмі цікавы горад», — сказаў ён. Гендырэктар САІУ таксама падзякаваў Беларусі за падтрымку, што аказваецца міжнароднай арганізацыі.

belta.by


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.