Адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Ва ўстанове адукацыі “Яслі-сад № 4 г. Нясвіжа

“Караблік дзяцінства” ў рамках праекта

“Дзяцінства цудоўнае, калі бяспечнае”

адбылося мерапрыемства,

прымеркаванае да Міжнароднага дня

абароны дзяцей.

У ім прымалі ўдзел супрацоўнікі ДАІ,

Нясвіжскага РАНС, Дэпартамента аховы,

прадстаўнікі духавенства.

Перад педагогамі стаяла задача праз асноўны від дзіцячай дзейнасці — гульню — данесці выхаванцам, што самае дарагое — гэта іх жыццё, якое трэба захаваць і зберагчы.

Зранку разам з інспектарам ДАІ і выхавацелем выхаванцы-валанцёры раздалі ля магазіна “Еўраопт” прахожым і вадзіцелям памяткі па тэме флікераў і аўтакрэслаў. У садку таты-валанцёры з дзецьмі ўручылі ўсім бацькам наглядны матэрыял з пералікам месцаў, дзе нельга купацца, а таксама віншавальныя паштоўкі да Міжнароднага дня абароны дзяцей. На занятках у групах выхаванцам напомнілі аб правілах паводзін, калі, напрыклад,  знайшлі незнаёмы прадмет, і іншых сітуацыях.

На ўрачыстым адкрыцці свята выступілі загадчык сада Вольга Пуляк і протаіерэй Яўген Лабынько, настаяцель Георгіеўскага прыхода г. Нясвіжа. старэйшыя дзеткі паказалі флэш-моб. І ўсе выхаванцы дашкольнай установы ў суправаджэнні прыемнай музыкі і цёплых сонечных праменьчыкаў з вялікім задавальненнем адправіліся ў захапляльнае падарожжа па тэматычных пляцоўках, дзе іх чакала шмат цікавых момантаў і сюрпрызаў. Знаёмства з работай кінолага, прафесіяй пажарных, гутарка аб карыснай і дрэннай для здароўя ежы, правядзенне доследаў з напоямі і цукеркамі, спартыўныя гульні — усё гэта прынесла маленькім выхаванцам шмат радасці, добрых эмоцый і незабыўных уражанняў.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.