Без анамальнай спякоты і з дажджамі

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

У бліжэйшы час жыхароў Нясвіжчыны чакае цёплае надвор’е, без анамальнай спякоты, прагназуюцца дажджы і навальніцы.

Сёння, 18 чэрвеня, на працягу дня будзе сонечна і без ападкаў. Вецер — паўночнага напрамку — 4 — 6 метраў за секунду. Удзень чакаецца +22…+25 °С, ноччу — 12…16 градусаў вышэй за нуль.

У сераду, 19 чэрвеня, чакаецца больш воблачнае надвор’е, з праясненнямі, але дажджу сіноптыкі на гэты дзень не прагназуюць. Усходні вецер складзе каля 3 — 5 м/с. Дзённая тэмпература — 25…26 градусаў са знакам “+”, уначы — 18…20 цяпла.

У другой палове чацвярга спецыялісты прагназуюць на тэрыторыі раёна невялікія дажджы, магчымы і навальніцы. Вецер — паўднёва-ўсходні — да 6 м/с. Удзень паветра прагрэецца да +25…+26 °С, ноччу — да 20 з плюсам.

Чакаюцца ападкі і ў пятніцу, 21 чэрвеня. Надвор’е — пахмурнае, з праясненнямі. Вецер — неістотны. На працягу дня — ападкі, месцамі — навальніцы. Удзень — +26…+27 °С, уначы — +19…+20 °С.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным матэрыяле.

“НН”.

 

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.