Чакаюцца змены ў надвор’і на выхадныя

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 8
  •  
  •  
  •  
  •  

У бліжэйшыя выхадныя на тэрыторыі Нясвіжскага раёна чакаецца пахмурнае надвор’е, тэмпература паветра панізіцца, перадаюць метэаролагі і ападкі.

Сёння, 20 чэрвеня, на працягу дня спецыялісты абяцаюць воблачнае надвор’е, невялікі дождж. Удзень — да +25 °С. Вецер — пераменных напрамкаў — да 6 метраў за секунду. Уначы —+18…+20 °С.

У пятніцу, 21 чэрвеня, захаваецца пахмурнасць, не абыдзецца таксама і без ападкаў у другой палове дня.  Паўднёвы вецер складзе каля 4 — 6 м/с. Дзённая тэмпература — 27…28 градусаў са знакам “+”, ноччу — да 20 цяпла.

У суботу раніцай метэаролагі прагназуюць туман і пагаршэнне бачнасці на дарозе. Будзьце пільнымі!  Вецер чакаецца паўночна-заходняга напрамку — 6 — 8 м/с, з парывамі да 13. Надвор’е будзе пахмурным, не абыдзецца без дажджу, магчыма навальніца. Удзень паветра прагрэецца ўсяго да +21…+22 °С, уначы — +16…+19 °С.

Нядзеля, па дадзеных метэаролагаў, таксама чакаецца дажджлівай, воблачнай і даволі прахладнай: удзень слупок тэрмометра пакажа не больш за 18…20 вышэй за нуль. Вецер — паўночна-ўсходняга напрамку — 6 — 8 м/с, парывы — да 12. Ноччу — +15…+16 °С.

У панядзелак ападкаў не прагназуецца, надвор’е — воблачнае з праясненнямі, вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Удзень — +21…+24 °С , уначы — +15…+17 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 8
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.