Перад выхаднымі — пахаладанне, а потым зноў пацяплее

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жыхароў раёна бліжэйшым часам чакае пахаладанне і ападкі, праўда, як перадаюць сіноптыкі, гэта не надоўга: у нядзелю летняя тэмпература пачне вяртацца.

Сёння, 27 чэрвеня, у першай палове дня спецыялісты абяцаюць дождж, месцамі — навальніца. Надвор’е будзе воблачным, з праясненнямі. Вецер — паўночна-заходні — 6 — 8 метраў за секунду, пры навальніцы — да 19. Удзень паветра прагрэецца да +20…+22  °С, ноччу — 13…15 градусаў цяпла.

У пятніцу, 28 чэрвеня, ападкаў не прадбачыцца, будзе хмарна, з праясненнямі. Удзень тэмпература падымецца ўсяго да 17…18 з плюсам, уначы — 10…13 цяпла. Захаваецца моцны вецер: 9 — 11 м/с, парывы — да 16.

У суботу будзе таксама воблачна, але зноў жа без ападкаў. Дзённая тэмпература стане больш лагоднай: да 20 градусаў са знакам “+”. Праўда паўночна-заходні вецер складзе 7 — 9 м/с, з парывамі — да 15. Уначы — +15…+16 °С.

Нядзеля стане куды больш сонечным і цёплым днём: чакаецца ад +22 да +25 °С, ноччу — 17…18 вышэй за нуль.  Ападкаў — не прадбачыцца. Паўночна-заходні вецер — 4 — 6 м/с.

У панядзелак — воблачна, з праясненнямі. Удзень слупок тэрмометра пакажа +26…+28 °С. Паўднёва-заходні вецер складзе 7 — 9 м/с, парывы — да 13. Ноччу — 17..19 градусаў са знакам “+”.

У аўторак, 2 ліпеня, характар надвор’я не памяняецца. Ападкаў сіноптыкі не перадаюць. Удзень — +22…+23 °С, уначы — 15…17 цяпла.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.