Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка браў удзел у саміце кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў Нур-Султане

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 04.06.2019

Цяперашняе пасяджэнне ў Казахстане было прымеркавана да 5-годдзя падпісання Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе і 25-годдзя ідэі еўразійскай інтэграцыі. Па выніках была прынята сумесная заява з нагоды пяцігоддзя падпісання дагавора аб саюзе, а таксама падпісаны міжнародны дагавор аб фарміраванні агульнага рынку электраэнергіі ЕАЭС. Удзельнікі саміту падпісалі больш за 20 дакументаў.



Выступаючы на гэтым мерапрыемстве, беларускі лідар падкрэсліў: важна якасна выконваць ужо наяўныя ў саюзе дамоўленасці. Актыўнасць на знешнім контуры і па новых кірунках не павінна шкодзіць асноўнай дзейнасці па адмене бар’ераў, выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі. Станоўчы эфект ад інтэграцыйнага праекта дадуць больш цесная кааперацыя, павелічэнне долі на агульным рынку тавараў, вырабленых унутры ЕАЭС. Аляксандр Лукашэнка заклікаў адмовіцца ад пратэкцыянісцкіх рашэнняў на нацыянальных узроўнях, увядзення разнастайных забаронных  і абмежавальных мер. «У гэтым залог фарміравання надзейнага падмурка нашага саюза, паспяховага развіцця эканомік краін, якія ўдзельнічаюць у інтэграцыі. Тады не будзе праблемы прыцягнення новых краін, якія мы хочам бачыць у саюзе. Яны самі прыйдуць у гэты саюз», — сказаў ён і падкрэсліў, што трэба ствараць роўныя ўмовы ва ўсіх сферах, у тым ліку энергетыцы, але пакуль перавага аддаецца інтарэсам асобнага суб’екта гаспадарання, галіны або краіны.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што з ЕАЭС лічацца на сусветнай арэне, працягваецца дыялог з іншымі краінамі. «Парадак дня напаўняецца новымі кірункамі для работы. Мы прыступілі да лічбавай трансфармацыі эканомік, актывізацыі трансгранічных сувязей у рэальным сектары, стварэння механізмаў рэалізацыі інавацыйных і інвестыцыйных праектаў. Гэта ўсё — важныя і перспектыўныя сегменты супрацоўніцтва», — дадаў ён.

Паводле БелТА

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!