Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі атрымаў прафсаюзную ўзнагароду

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёння кіраўніку раённай вертыкалі ўлады Аляксандру Ломскаму быў уручаны юбілейны медаль “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” за развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, значны ўклад у развіццё сацыяльна-эканамічных сувязей і з нагоды 115-годдзя прафсаюзнага руху.

Узнагароду ўручыў старшыня Нясвіжскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў.

Указ № 162 аб устанаўленні юбілейнага медаля Прэзідэнт Беларусі падпісаў 29 красавіка гэтага года. Узнагарода вырабляецца з металу серабрыстага колеру. На яе галоўным баку размешчана выява скульптурнай кампазіцыі ў выглядзе фігур рабочага і сялянкі, паміж імі шчыт з надпісам “Слава працы”. Ініцыятарам устанаўлення медаля выступіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, якая зараз аб’ядноўвае больш за 4 мільёны працоўных.

Юбілейным медалём “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” заахвочваецца прафсоюзны актыў, ветераны працы, лепшыя прадстаўнікі прафесій.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.