Супрацоўніцтва: Беларусь — Егіпет

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў у Палацы Незалежнасці перагаворы з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі, які 17 — 19 чэрвеня наведвае з афіцыйным візітам Беларусь.

Перагаворы прайшлі ў вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый.

Асноўная ўвага ўдзелена пашырэнню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Прэзідэнты разгледзелі ход рэалізацыі сумесных праектаў, перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі, сферы бяспекі. Лідары дзвюх краін абмеркавалі развіццё палітычных адносін, у тым ліку на пляцоўках міжнародных арганізацый, бягучую сітуацыю ў рэгіёне і свеце. Па выніках перагавораў падпісаны пакет міжнародных дакументаў.

Праграма візіту Абдэль Фатаха ас-Сісі ў Мінск таксама прадугледжвае перагаворы з кіраўніцтвам беларускага ўрада і парламента, сустрэчу з кіраўнікамі буйных беларускіх кампаній.

belta.by.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.