Выбіраем прафесію правільна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ёсць шэраг захворванняў, якія могуць абмежаваць прафесійную прыдатнасць чалавека. Напрыклад, пры вегетасасудзі-стай дыстаніі, схільнасці да гіпертанічных ці гіпатанічных рэакцый, парушэннях рытму сэрца непажаданы прафесіі, звязаныя з фізічным і эмацыйным напружаннем, з уздзеяннем высокіх ці нізкіх тэмператур, павышанымі шумам і вібрацыяй, усімі відамі электра-магнітных выпраменьванняў.

У 5 % падлеткаў сустракаецца міяпія (блізарукасць) — захворванне органаў зроку. Абмежаванні пры выбары прафесіі залежаць ад яе ступені, магчымасці яе карыгіраваць акулярамі ці кантактнымі лінзамі, стану вочнага дна. Найбольш абмежаваныя ў выбары падлеткі з высокай ступенню міяпіі і зменамі на вочным дне. Незалежна ад ступені хваробы, ім су-працьпаказаныя прафесіі, якія патрабуюць вялікіх фізічных намаганняў і рэзкіх змен паставы цела. Допуск да дакладных зрокавых работ пры любой ступені блізарукасці залежыць ад таго, ці забяспечвае карэкцыя неабходную вастрыню зроку.

У любым выпадку перад тым, як выбраць тую ці іншую прафесію, трэба пракансультавацца з падлеткавым урачом.

“Звязда”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.