З клопатам пра навакольнае асяроддзе

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

7-8 чэрвеня ў Навагрудку прайшоў ХV Рэспубліканскі экалагічны форум на тэму “Устойлівае развіццё малых гарадоў Беларусі: глабальныя выклікі і лакальныя рашэнні”.

У складзе дэлегацыі Мінскай вобласці ў форуме бралі ўдзел начальнік Нясвіжскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага  асяроддзя Юрый Грынкевіч і галоўны спецыяліст  інспекцыі Аляксей Пазняк. Яны працавалі на навукова-практычнай пляцоўцы па секцыях, удзельнічалі ва ўрачыстым адкрыцці дубова-ліпавага гаю, абсталяванай  крыніцы з малой архітэктурнай  формай у вёсцы Мотча, экалагічнай сцяжыны на тэрыторыі ландшафтнага прыродаахоўнага заказніка “Свіцязянскі”, а таксама ў зарыбленні возера “Маладзёжнае”. Сталі сведкамі афіцыйнага  адкрыцця першай у Навагрудку вуліцы, аснашчанай сістэмай “разумнага” святлодыёднага асвятлення. Цікавым было наведванне гісторыка-культурных і экалагічных аб’ектаў гэтага старажытнага горада.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.