… І ЛІСТЫ АД САЛДАТА

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Напярэдадні  Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у дзіцячым садку №4 г. Нясвіжа  “Караблік  дзяцінства” прайшоў Дзень ушанавання і памяці “ Помняць герояў у Беларусі! Запомню і я ад душы ганаруся”. Маленькія грамадзяне разам з бацькамі паўдзельнічалі ў розных спаборніцтвах, конкурсах і віктарынах, наведалі выставы.

Пачалося свята з акцыі “Ліст салдата 1941—1945 нашчадкам”, якую арганізаваў валанцёрскі атрад бацькоў “Сардэчка”. Афіцыйны старт мерапрыемству дала ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Рэспублікі.

Шмат цікавага можна было знайсці на тэматычных пляцоўках. Для выхаванцаў сярэдніх груп тут праводзілі гульню-віктарыну “Беларускія рамёствы — пазнаём, далучаемся, замацоўваем”. Весела і шумна было ў міні-музеі “Альтанка дзяцінства”, дзе выхаванцам другіх малодшых груп прапанавалі прайсці квэст “Тут — шляху пачатак і сілы крыніца, бацькоўская хата — Радзімы зямліца…”. А вось на спартыўнай пляцоўцы выхаванцы першых малодшых груп прымалі ўдзел у “Карагодзе беларускіх народных гульняў”. Не менш цікава было і ў міні-музеі “Сінявокі ляночак”. Там для старэйшых груп арганізавалі гутарку пра жыццё і працу сялян  Беларусі ў  гады Вялікай Айчыннай вайны.Яшчэ дзеці і іх бацькі наведалі выставу круп для прыгатавання каш, пад назвай: “Салдацкая каша — моц наша!”. Аб’яднаў удзельнікаў мерапрыемства і конкурс малюнкаў на асфальце “Мы малюем Беларусь!”. Акрамя таго, на цэнтральнай пляцоўцы адбыўся конкурс сямейных калажоў “Беларусь памятае!”. Ілюстрацыі атрымаліся сапраўды яркімі і жывымі! А вось праз афармленне лісткоў-біяграфій на “Палатне Перамогі” прысутныя ўшанавалі памяць продкаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ, студэнтка факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.