Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 8 °C

Апошнія навіны АПК

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

. Па стане на 29 ліпеня ў краіне ўбрана 39,2 % збожжавых і зернебабовых культур. Намалочана 2791,1 тысячы тон. Сярэдняя ўраджайнасць складае 33 ц/га. Найбольшыя плошчы вызвалены ў Брэсцкай вобласці — 70,9 %. Самы высокі выхад збожжа з гектара — 39,4 ц — у Гродзенскай вобласці.

. У гаспадарках Міншчыны па стане на 29 ліпеня ўбрана 33 % збожжавых і зернебабовых. Па тэмпах работы лідзіруе Клецкі раён — 56,5 %. Услед ідуць Нясвіжскі (54,9 %) і Стаўбцоўскі (47,6 %) раёны. Дзённая прыбаўка за 28 ліпеня склала 4,4 %. Самая высокая яна ў Нясвіжскім (6,4 %), Капыльскім (5,7 %), Стаўбцоўскім і Чэрвеньскім (па 5,5 %) раёнах.



. Валавы збор па Мінскай вобласці дасягнуў 583127 тон. Найбольш важкі хлебны каравай — у нашым раёне (72648 тон). Затым ідуць Слуцкі (58516 т) і Капыльскі (51022 т) раёны.

. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавай нівы складае па вобласці 35 ц/га. Лідзіруе нясвіжскі раён (60 ц/га). На другім месцы — кляччане (49 ц/га), на трэцім — Дзяржынскі раён (47 ц/га).

. Хлебаробы Нясвіжчыны ўбралі 12103 га збожжавых. У нядзелю, 28 ліпеня, жніво на нашых палетках мінула экватар.

. Дзяржаўны заказ па продажы харчовай пшаніцы выкананы ў раёне на 56,12 %. Барысаў-скаму камбінату хлебапрадуктаў па стане на 29 ліпеня яе адпраўлена 8137,25 тоны. Справіліся з заданнем ААТ “Грыцкевічы”, “Новае жыццё” і ЗАТ “1 Мая”. Піваварнага ячменю ААТ “Белсолад” прададзена 683,3 т — 48,8 %. Паспяхова справіліся з дагаворнымі абавязацельствамі ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (113,38 %) і ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (152,99 %).

Падрыхтавала

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!