Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 13 °C

Франтавы альбом. Ля хутара Стуры

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 14.07.2019

У Тукулумскім раёне Латвіі, каля хутара Стуры воласці Яунпілс, ёсць брацкія ваенныя  могілкі, на плітах якіх выбіты імёны 172 савецкіх воінаў. Сярод іх — Іван Кандратавіч Плакса з Асмолава. Сюды ён  быў перапахаваны разам з 213 савецкімі  салдатамі (імёны астатніх засталіся невядомымі). На помніку з чырвонай пяцікутнай зоркай напісана: “Вечная слава героям, якія аддалі сваё жыццё за вызваленне Латвіі ад нямецкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай  вайне”. Каля яго — карзіны з кветкамі. Над помнікам у смутку схіляюць галіны дрэвы. Дагэтуль магіла І.К. Плакса знаходзілася ў іншым месцы, каля дома лесніка Апшас, кв. 9217.



…Іван Кандратавіч Плакса нарадзіўся ў 1907 годзе ў в. Асмолава. На фронт пайшоў 11 лістапада 1944-га. Яго залічылі стралком 92-га Сестрарэцкага Чырванасцяжнага стралковага палка 201-й Чырванасцяжнай Гатчынскай стралковай дывізіі 122 стралковага  корпуса 67-й арміі Ленінградскага фронту. У гэты час яго полк нёс службу на ўзбярэжжы Рыжскага заліва.

З 1 сакавіка 1945 г. 201-ю стралковую дывізію перадалі 2 Прыбалтыйскаму фронту. Яна ўвайшла  ў склад 22-й арміі і працягвала весці баі з фашыстамі ў Курляндыі. Крок за крокам яны вызвалялі латвійскую зямлю ад акупантаў. Самыя гарачыя баі разгарэліся з 24 па 30 сакавіка. 92-і стралковы полк наступаў у раёне станцыі Бліндзіня,  перарэзаў дзве шасэйныя дарогі і авалодаў пяццю населенымі пунктамі. Падчас гэтых баёў, пры ліквідацыі Курляндскай групоўкі фашысцкіх войскаў, 30 сакавіка загінуў беларус Іван Кандратавіч Плакса.

Падрыхтавала

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!