Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 3 °C

На карысць раёна і дзяржавы

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

З добрым настроем сустракаюць прафесійнае свята работнікі падатковай службы Нясвіжскага раёна. Іх дзейнасць накіравана на ўмацаванне дабрабыту раёна і рэспублікі. Гэта працавітыя і адукаваныя спецыялісты. Большасць з іх маюць вялікі досвед працы і неаднаразова былі адзначаны за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў.

У цяперашні час кантрольныя мерапрыемствы па выкананні падатковага заканадаўства праводзяцца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 510 ад 16.10.2009 г. “Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” (са зменамі і дапаўненнямі) і Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь у формах выбарачных і пазапланавых праверак, мер прафілактычнага і папераджальнага характару. Інспекцыя актыўна вядзе тлумачальную работу. На пастаяннай аснове разглядаюцца звароты грамадзян і юрыдычных асоб.



Намеснік начальніка інспекцыі — начальнік упраўлення кантрольнай работы Таццяна Андрыевіч (у цэнтры), намеснік начальнiка ўпраўлення кантрольнай работы Наталля Грыневіч і галоўныя дзяржаўныя падатковыя  інспектары ўпраўлення кантрольнай работы Аляксандр Несцер, Рэгіна Белаш, Міхаіл Ігнатчык   

— Мы стараемся зрабіць усё для таго, каб своечасовая і добрасумленная выплата падаткаў плацельшчыкамі стала нормай жыцця, звыклай і зразумелай справай, што выхоўвае пачуццё адказнасці, удзелу ў развіцці і поспехах краіны, — адзначыла намеснік начальніка інспекцыі Таццяна Андрыевіч. — Супрацоўнікі інспекцыі пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень, бо падатковае заканадаўства ўвесь час удасканальваецца і мяняецца ў сувязі з эканамічнай сітуацыяй у краіне, а наша задача — абавязкова быць у курсе перамен і ўлічваць усе нюансы. Прыемна адзначыць, што ў беларускім грамадстве з кожным годам павышаецца ўзровень падатковай культуры, расце давер да падатковай службы. Большасць плацельшчыкаў сёння адказна выконвае свае абавязкі па выплаце падаткаў у бюджэт.

Да прафесійнага свята Ганаровай граматай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь узнагароджаны галоўны дзяржаўны падатковы інспектар М.М. Ігнатчык, загадчык аддзела прававой і кадравай работы Ю.В. Секержыцкая — Падзякай начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці. Падзяка начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Нясвіжскім раёне аб’яўлена галоўнаму дзяржаўнаму падатковаму інспектару А.В. Шалоху, намесніку начальніка ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб С.К. Бяганскай і галоўнаму дзяржаўнаму падатковаму інспектару І.Г. Круглік.  Вядучы адміністратар сетак С.В.Цімафееў адзначаны Падзякай старшыні Нясвіж-скага райвыканкама, вядучы рэферэнт В.Г. Дылеўская — Падзякай старшыні Клецкага райвыканкама.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!