Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Навіны АПК. Ідзе нарыхтоўка траў і ўборка азімага ячменю

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 05.07.2019

У ЗАТ “1 Мая” на мінулым тыдні вывеў у поле збожжаўборачны камбайн механізатар Сяргей Галабурда. Яго КЗС-1218 працаваў на 5-гектарным участку яжы зборнай на насенне, намалаціў тысячу кілаграмаў. Яжа выспявае раней за іншыя шматгадовыя травы. Услед пойдуць фестулоліум і касцёр безасцюковы.

 

На ўсёй плошчы ў 90 гектараў убралі азімы ячмень камбайнеры ААТ “Лань-Нясвіж”, якія выйшлі ў поле 1 ліпеня. Ураджайнасць зерня — 57,3 цэнтнера з гектара — болей, чым было летась. Працавалі ўсе 13 збожжаўборачных  камбайнаў. Гэта стала “генеральнай рэпетыцыяй” перад вялікім жнівом.



На азімы ячмень выйшлі і камбайнеры ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!