Не толькі здароўе, але і прыгажосць: Аксана Завадская працуе ў стаматалогіі больш за 20 гадоў

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 114
  •  
  •  
  •  
  •  

Зубны фельчар Нясвіжскай ЦРБ Аксана Завадская працуе ў стаматалогіі — асаблівай галіне медыцыны, якая заклікана не толькі выбаўляць чалавека ад  болю, але і падтрымліваць эстэтыку, ствараць прыгожую ўсмешку.

— Да гэтай прафесіі мяне з дзяцінства рыхтавала мая мама, — расказала ў нашай гутарцы Аксана Іосіфаўна. — Яна вельмі любіла медыцыну і лічыла, што гэта самая высакародная прафесія ў свеце. Гэта любоў перадалася і мне, і я пасля школы паступіла ў Брэсцкі медыцынскі каледж, які закончыла ў 1993 годзе.

За 20 з лішкам гадоў работы мая суразмоўца стала сведкам і ўдзельнікам яскравага прагрэсу ў стаматалогіі.

— Кожны год з’яўляецца нешта больш дасканалае, і нават у бюджэтнай сферы мы маем магчымасць асвойваць новае, не стаяць на месцы. Пацыенты ўсё менш баяцца лячыць зубы, таму што мы ўсё больш выкарыстоўваем анестэзію пры лячэнні, а не толькі пры выдаленні, як некалі. Змяншаецца колькасць запушчаных выпадкаў, таму што людзі сталі клапаціцца пра сябе своечасова, разумеючы, што добрыя зубы — гэта не толькі здароўе, але і прыгажосць. Асабліва радасна, калі табе пасля лячэння  дзякуе дзіця. Тады ты вельмі добра разумееш, што не дарма знаходзішся на сваім месцы, — з усмешкай адзначыла Аксана Іосіфаўна.

Адданасць А.І. Завадскай сваёй справе не засталася незаўважанай — сёлета ў сувязі з прафесійным святам яна ўзнагароджана Ганаровай граматай Нясвіжскага райвыканкама.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 114
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.