Ангеліна Мялешка, Яна Капуста, Ягор Ждановіч, Павел Гацура, Дзмітрый Глобаж, Арцём Касякоўскі, Данііл Серы — каманда нясвіжскіх “Ястрабаў”, якая на міжнародным злёце юных выратавальнікаў, што прайшоў у сонечным Азербайджане, заваявала сярэбраныя медалі. Нашы школьнікі на высокім узроўні прадставілі Беларусь. Юныя выратавальнікі змагаліся ў пажарнай эстафеце, пераадоленні паласы перашкод, на суд журы прадстаўлялі свае творчыя работы з рабятамі расійскіх каманд з Масквы і Уфы, а таксама Турцыі, Пакістана, Катара, Сербіі, Румыніі, Украіны, Грузіі, Балгарыі і гаспадароў.
У напружанай і цікавай барацьбе беларусы ўступілі толькі камандзе школьнікаў з Азербайджана.
Гэтымі днямі нясвіжскія “Ястрабы” рыхтуюцца да рэспубліканскіх спаборніцтваў, якія пройдуць 15 — 18 ліпеня на Гомельшчыне.
Кіраўнік каманды — педагог СШ № 4 г. Нясвіжа Алена Комар.
Іна Васілевіч.