Шчырыя словы падзякі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання пажылых  раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва напярэдадні 3 ліпеня наладзілі добрую справу. У рамках акцыі “Ветэран жыве побач” яны наведалі несвіжан, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і ветэранаў. У прыватнасці, з падарункамі, зробленымі наведвальнікамі аддзялення, і гваздзікамі пабывалі ў Р.С.Гарачкоўскага, І.Дз. Дасько, А.М. Лук’янавай, М.І. Гладкай.  Загадчык аддзялення Наталля Дзігмунтовіч, спецыяліст Ганна Міхайлік, валанцёры Ніна Шалік і Ганна Ярмалінская цёплымі словамі віталі ветэранаў, павіншавалі іх з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пагаварылі аб іх патрэбах і пажадалі добрага здароўя на доўгія гады.

Раіса Хвір,

г. Нясвіж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.