Сіноптыкі расказалі, калі пацяплее і спыняцца дажджы

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Нягледзячы на тое, што надвор’е на тэрыторыі раёна стала больш лагодным і сонечным, сапраўднае пацяпленне можа прыйсці да нас толькі ў  канцы тыдня. А ў бліжэйшыя дні будзе воблачна з праясненнямі, не абыдзецца і без ападкаў.

Сёння, 16 ліпеня, у другой палове дня — дождж, ёсць верагоднасць і навальніцы. Надвор’е захаваецца пахмурнае з праясненнямі. Вецер —паўднёва-заходні і невялікі — 3 — 5 метраў за секунду. Удзень — +20…+22 °С, уначы —12…13 градусаў цяпла.

У сераду, 17 ліпеня, спецыялісты абяцаюць воблачнасць з праясненнямі, ападкі,  месцамі — навальніцы, паўночна-заходні вецер да 6 м/с. Удзень слупок тэрмометра пакажа каля 15…17 градусаў, ноччу — +12 °С.

Чакаецца дождж на працягу дня і ў чацвер, 18 ліпеня, у другой палове  могуць прайсці навальніцы. Паўночна-заходні вецер складзе 5 — 7 м/с. Удзень паветра прагрэецца да +17…+19 °С, уначы — 13…14  са знакам “+”.

У пятніцу, нарэшце, будзе воблачна з праясненнямі, без ападкаў. Заходні вецер — 3 — 6 м/с. Удзень — +20…+23 °С, ноччу —+14…+16 °С.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным нумары газеты.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.