Трыумф адзінства і сілы духу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Выступаючы 3 ліпеня на ваенным парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў: “Роўна 75 гадоў таму тут адгрымелі апошнія баі за сталіцу нашай Радзімы — горад Мінск. Гэта была перамога над самой смерцю. Гэта быў трыумф адзінства і сілы духу вялікага пакалення воінаў-вызваліцеляў”. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь урачыста адзначае галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці. Гэты дзень у далёкім 1944 годзе вярнуў мір на змучаную фашысцкай акупацыяй зямлю, паказаў нязломную сілу савецкага народа, беларусаў, якія стаялі насмерць за сваю свабоду. “Сёння мы зноў успамінаем усіх, хто гераічна трымаў удар агрэсара. І гэта памяць — частка нашай нацыянальнай самасвядомасці”, — адзначыў Прэзідэнт.


З году ў год 3 ліпеня беларускі народ асабліва востра ўспрымае гераічныя эпізоды Вялікай Айчыннай вайны, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка: “Пражываем нанова кожны факт, быццам самі да апошняй кроплі крыві абаранялі Брэсцкую крэпасць і Буйніцкае поле, паміралі ў лагеры смерці “Трасцянец” і дзіцячым канцлагеры “Чырвоны Бераг”, гарэлі ў Хатыні і фарсіравалі Дняпроўскі рубеж”. Ён нагадаў, што Беларусь першай прыняла на сябе ўдар захопнікаў, стала жывым шчытом на іх шляху, і ні пядзі роднай зямлі не было аддадзена без бою. Супраціўленне пачалося з першых хвілін уварвання ворага, але нават разбураная і акупіраваная Беларусь засталася няскоранай.
БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.