Ветрана, невялікія дажджы: надвор’е на бліжэйшы час

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Бліжэйшым часам жыхароў раёна чакае не вельмі цёплае надвор’е, якое будзе суправаджацца ападкамі і моцным, парывістым ветрам.

Сёння, 4 ліпеня, у другой палове дня сіноптыкі перадаюць невялікі дождж. Удзень паветра прагрэецца ўсяго да 17…18 градусаў вышэй за нуль. Заходні вецер складзе 7 — 9 метраў за секунду, парывы — да 15. Ноччу — 10…11 цяпла.

У пятніцу, 5 ліпеня, на працягу дня — ападкі, ёсць верагоднасць навальніцы. Спецыялісты абяцаюць халоднае надвор’е:  удзень — +13…+14 °С, уначы — +8…+11 °С. Вецер — паўднёва-заходні — 7 — 9 м/с, з парывамі да 16.

Субота, па прагнозах метэаролагаў стане больш цёплым днём: чакаецца 18…20 градусаў са знакам “+”, начная тэмпература складзе каля +13…+14 °С. Праўда, зноў жа не абыдзецца без дажджу. Вецер — заходні і, па-ранейшаму, моцны — да 9 м/с, парывы — да 16.

Чакаецца ўзмацненне заходняга ветру ў нядзелю: 8 — 10 м/с, з парывамі да 17. Захаваецца воблачнае надвор’е, з ападкамі, месцамі — навальніцы. Удзень — 18 градусаў цяпла, ноччу — 12…13 вышэй за нуль.

Характар надвор’я не зменіцца  і з наступленнем новага тыдня. У панядзелак таксама перадаюць дождж і заходні вецер да 9 м/с, пры парывах — да 14, надвор’е — пахмурнае, з праясненнямі. +18…+20 °С — удзень, уначы —+12…+13 °С.

9 ліпеня на працягу дня — дажджы. Дзённая тэмпература складзе +18…+19 °С, ноччу — +14 °С. Вецер — заходні — да 7 м/с.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.