Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

ВІНШУЕМ З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ!

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

На паўночнай ускраіне Нясвіжа ўстаноўлены памятны знак у гонар подзвігу разліку гарматы 1318-га знішчальнага супрацьтанкавага палка. Трэцяга ліпеня 1944 г. на гэтым месцы  разлік пад камандаваннем камандзіра ўзвода лейтэнанта  Мікалая Лешчанкі вёў няроўны бой з фашыстамі, падбіў пяць танкаў, астатнія прымусіў адступіць. За гэты подзвіг Мікалаю Лешчанку  было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.



Тут часта бываюць несвіжане і госці горада. Хтосьці прыпыняецца, праязджаючы міма, хтосьці накіроўваецца сюды спецыяльна, каб ушанаваць подзвіг артылерыстаў, аддаць даніну павагі і падзякаваць за сённяшняе мірнае жыццё.

На гэты раз наведаць памятнае месца прыйшлі навучэнцы Нясвіжскай гімназіі, удзельнікі аднаго з гурткоў Заазерскай сельскай бібліятэкі Дар’я Жук, Гасан Гаруноў і Ксенія Ганецкая.

 

 

Дарагія ветэраны

Вялікай Айчыннай вайны!

Шаноўныя жыхары Нясвіжчыны!

Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

3 ліпеня для ўсіх нас, беларусаў, асаблівы дзень. Гэта сімвал свабоды і суверэнітэту нашай Радзімы.

Нам, сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце — жыць і працаваць у незалежнай беларускай дзяржаве. Нізкі паклон за гэта франтавікам, партызанам, працаўнікам тылу, усім тым, хто адстаяў свабоду і незалежнасць роднага краю, хто ў пасляваенны час з руін і попелу адраджаў нашу родную  Беларусь.

Сёння ўсе мы нясём адказнасць за будучае нашай дзяржавы. Нас яднае любоў да Радзімы, мы ганарымся яе дасягненнямі і поспехамі, застаёмся вернымі традыцыям і шчыра жадаем зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай.

Дарагія несвіжане!

Сёння мы таксама ўшаноўваем і наш горад. Яму —  796 год. Помнікі архітэктуры, якія атрымліваюць “другое жыццё”, новыя сацыяльныя аб’екты, камфартабельныя дамы, дагледжаныя скверы і вуліцы — усё гэта з’яўляецца яскравым доказам таму, што наш старажытны Нясвіж жыве і развіваецца.

Добрага ўсім здароўя, шчасця, аптымізму, дабрабыту, поспехаў у працы!

Міру і росквіту нашай Бацькаўшчыне — Беларусі!

 

Паважаныя жыхары Нясвіжскага раёна!

3 ліпеня мы ўрачыста  адзначым Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 75-годдзе вызвалення нашай краіны ад фашысцкіх захопнікаў. Гэта самая памятная і ўрачыстая дата ў гісторыі суверэннай Беларусі. Яна сімвалізуе гераізм, мужнасць і самаадданасць нашага народа ў барацьбе за свабоду і мір, за росквіт роднай зямлі. Нізкі паклон усім, хто адстаяў незалежнасць у баях з ворагам, хто шчыра  працаваў у тыле, хто нястомна  аднаўляў разбураную падчас Вялікай Айчыннай вайны народную гаспадарку.

Сардэчна віншую ўсіх з гэтым вялікім святам! Жадаю моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця і дабрабыту!

З павагай Мікалай РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

Шаноўныя жыхары г. Нясвіжа

і Нясвіжскага раёна!

3 ліпеня мы адзначаем 75 гадоў з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэтыя падзеі сведчаць дакументальныя ўспаміны ўдзельнікаў, шматлікія творы мастацкай літаратуры.

Сёння мы ганарымся сваёй незалежнай дзяржавай — Рэспублі-кай Беларусь, якая паслядоўна праводзіць міралюбівую палітыку. І заўсёды будзем з удзячнасцю помніць, каму мы абавязаны за чыстае неба над галавой, за кожны мірны дзень пад сонцам.

Віншую вас, дарагія землякі, з гэтым святам, жадаю моцы, добрага здароўя, творчых набыткаў, дабрабыту вам і вашым сем’ям.

З павагай Алена АНІСІМ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь.

 

Шаноўныя ветэраны

Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны!

Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-й гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гэта гістарычная дата ў летапісе Беларусі стала яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызанаў і падпольшчыкаў. Яна з’яўляецца ўвасабленнем мужнасці і велічы духу нашага народа, сімвалам адзінства і росквіту нашай дзяржавы.

Мы, удзячныя нашчадкі,  нізка кланяемся ветэранам, людзям старэйшага пакалення, якія адстаялі свабоду краіны, адраджалі народную гаспадарку, самааддана працавалі. Мы заўсёды будзем памятаць тых, хто не вярнуўся з палёў той страшэннай і жудаснай вайны.

У гэты ўрачысты дзень жадаю вам моцнага здароўя, радасці  і шчасця. Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а ў сэрцах кожнага з вас  жыве спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Людміла ВІТКО,

дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў,

дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай

бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы. 

 

Уважаемые инвалиды и участники 

Великой Отечественной войны,

ветераны г. Несвижа

и Несвижского района!

От имени Несвижского районного совета ветеранов примите  искренние  поздравления  с главным праздником нашей страны — Днем Независимости Республики Беларусь и 75-й годовщиной освобождения Беларуси  от немецко-фашистских захватчиков.

Для каждого из нас  это — святой праздник, который объединяет  всех, кто чтит  славную  историю своей Отчизны  и верит в ее достойное будущее.  Он стал  воплощением  героизма, стойкости, беспримерного мужества и величия духа нашего народа,  символом единства, благополучия и процветания  белорусского государства.

Желаем, чтобы вы всегда были окружены  любовью  и заботой близких людей, сохраняли  бодрость  духа и чтобы каждый новый день приносил радость. Крепкого здоровья, благополучия, добра, вдохновения и успехов во всех делах!

Геннадий ПАШКОВСКИЙ,

председатель Несвижского районного совета ветеранов.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!