Чарговае пахаладанне і дажджы: надвор’е на бліжэйшы час

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Некалькі дзён спякоты, якія прыйшлі на тэрыторыю раёна напрыканцы мінулага тыдня і ў пачатку гэтага, былі, па ўсёй верагоднасці, толькі выключэннем з агульнай карціны надвор’я ліпеня. Цяпер ізноў чакаюцца ападкі і пахаладанне.

Сёння, 1 жніўня, у другой палове дня сіноптыкі перадаюць дождж, вецер — паўночны — да 4 метраў за секунду. Надвор’е — воблачнае з праясненнямі. Удзень —18…19 градусаў вышэй за нуль, ноччу —+14…+15 °С.

У другі дзень апошняга летняга месяца таксама не абыдзецца без ападкаў: яны чакаюцца ў першай палове дня, ёсць і верагоднасць навальніцы.  Заходні вецер складзе 3 — 5 м/с. Дзённая тэмпература — +16…+18 °С, уначы —12…14.

Субота, па дадзеных спецыялістаў, стане больш сонечным днём: ападкі прадбачацца толькі ранкам. Тэмпература будзе больш лагоднай: +18…+20 °С — удзень, ноччу — +11…+12 °С. Паўночна-заходні вецер — не больш за 5 м/с.

У нядзелю наогул ападкаў не чакаецца. Надвор’е — пахмурнае з праясненнямі і паўночна-заходнім ветрам 5 — 7 м/с.    Удзень — 18…19 цяпла, уначы — да 12.

У панядзелак, 5 жніўня, ізноў вернуцца дажджы і навальніцы. Заходні вецер —5 — 7 м/с. Удзень — да 19 °С, ноччу — +11…+12 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.