Цяпло і нават спякота: надвор’е на бліжэйшы час

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

У апошнія дні лета і ў першы дзень восені спецыялісты абяцаюць жыхарам раёна лагоднае надвор’е, а часам і спякоту: да 28 вышэй за нуль.

У чацвер, 29 жніўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, на працягу дня — без ападкаў, а вось ноччу магчымы кароткачасовы дождж. Вецер — паўднёвы — да 7 метраў за секунду. Удзень — +24…+26 °С, уначы — 17…19 з плюсам.

У пятніцу раніцай ёсць верагоднасць дажджу. Надвор’е ў гэты дзень чакаецца пахмурным з праясненнямі. Паўднёвы вецер складзе каля 5 м/с. Дзённая тэмпература — 22…26 градусаў са знакам “+”, ноччу —+17…+18 °С.

Апошні дзень лета чакаецца малавоблачным і цёплым:    удзень — +23…+26 °С, уначы — 16…17 цяпла. Вецер — паўночны, 2 — 4 м/с.

Зусім бязвоблачным абяцаюць сіноптыкі першы дзень восені. Ападкаў не прагназуецца. Паўднёва-ўсходні вецер — не больш за 4 м/с. Удзень паветра прагрэецца да +24…+28 °С, ноччу  — 17…18 вышэй за нуль.

Да +25…+28 градусаў цяпла нас чакае і ў панядзелак, 2 верасня, без дажджу. Вецер — пераменных напрамкаў, неістотны. Уначы — 16…18 з плюсам.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.