Наваселле для каровак — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” увайшла ў строй дзеючых новая ферма

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 8
  •  
  •  
  •  
  •  

У аўторак, 20 жніўня, у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” здалі ў эксплуатацыю першую чаргу новай малочнатаварнай фермы — кароўнік з даільным блокам, засялілі яго першай партыяй жывёлы. Кармавы стол для навасёлаў “накрыў” сенажом механізатар Сяргей Рэбянок, які працуе на кормараздатчыку. Падчас першай, дзённай, дойкі апрабавалі работу даільнай устаноўкі “Паралель 2х16” фірмы “Вестфалія” і халадзільнага абсталявання.

— Сёння ў нас такая добрая падзея: мы падышлі да завяршэння будаўніцтва першай чаргі фермы, — падзяліўся з карэспандэнтамі “НН” дырэктар ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Васіль Халопіца. — А пачалі яго ў канцы 2017 года: паставілі каркас будынка. Летась выраўноўвалі грунт, вялі бетонныя і аддзелачныя работы. Малочнае даільнае абсталяванне купілі праз “Прамагралізінг” у ААТ “Дзятлаўскі райаграсэрвіс”, якое супрацоўнічае з “Вестфаліяй”, спецыялізуецца па гэтым абсталяванні. Нашы ўсе будынкі старыя, свой рэсурс вычарпалі, настаў час пераходзіць на новыя тэхналогіі. За выключэннем, зразумела, МТФ “Макашы”, дзе робатызаваная ферма працуе ўжо 10 гадоў. Неабходна крочыць далей па шляху мадэрнізацыі, тым больш, што сённяшнія высокія патрабаванні да сыравіны малакаперапрацоўчых прад-прыемстваў, атрыманне малака гатункам “экстра” арыентуюць нас на змену падыходаў да тэхналогіі ўтрымання жывёлы. Хвалюючы сёння дзень. Хвалюемся і я, і ўсе, хто зараз знаходзіцца ў гэтым будынку.

У новы будынак кароў перавядуць паступова, групамі па 32 галавы, пакуль тыя прывыкнуць. І пераселяць такім чынам іх поўнасцю са старых  фермаў “Астроўкі” і “Малінаўка”. Мяркуецца, што зімаваць на новай МТФ будзе каля 300 галоў. А ўзвядуць другі кароўнік — дабавіцца яшчэ 400 кароў. Побач правядуць рэканструкцыю старога будынка для ўтрымання цялят да трохмесячнага ўзросту ў індывідуальных клетках.

Працаваць на новай ферме будуць тыя даяркі, якія выдатна сябе праявілі на рабоце, не баяцца яе новых метадаў, цікавяцца імі, не пасуюць перад цяжкасцямі. Іменна таму ў гэты першы, самы складаны, дзень мы сустрэлі тут аператараў машыннага даення Галіну Валуевіч з фермы “Астроўкі” і Таццяну Яцкевіч з “Малінаўкі”. Яны адпавядаюць самым строгім сучасным патрабаванням да даярак. Абслугоўваць абсталяванне даверана слесарам Валерыю Малышку і Віктару Жуку.

Каровы асвойваюць новае месца 

Аператары машыннага даення Таццяна Яцкевіч і Галіна Валуевіч — у новым будынку фермы

 

Намеснік дырэктара ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” па будаўніцтве Генадзь Матусевіч, загадчык фермы “Астроўкі” Надзея Сукала і дырэктар ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Васіль Халопіца задаволены: выканана значная работа. Цяпер задача — атрымліваць на новай ферме вялікае і высакаякаснае малако

 

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

 

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 8
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.