Прэзідэнт наведаў Міншчыну

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў сельгаспрадпрыемства “Шапчыцы-Агра” і доследны лясгас Старадарожскага раёна.

“У нас павінны быць мінімум 7 мільёнаў тон збожжавых”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што нельга спасылацца на надвор’е.

Нагадаў яшчэ раз кіраўнік дзяржавы і пра стратэгію сёлетняй уборачнай кампаніі. “Я вас папярэджваў, што галоўнае — стратэгія гэтай уборачнай кампаніі. Мы ўвесь час гаворым: уборка, уборка… Гэта нават не першы, а другі этап уборкі. Першы — травы. Другі — уборка збожжавых. Яна перастала быць у нас галоўнай, таму што мы збожжавыя паўразалі, а астатняе аддалі пад кукурузу, рапс. Збожжавыя ў нас — не галоўнае. Да ўборкі яшчэ вяліз-ныя плошчы бульбы, цукровых буракоў. Вось дзе яшчэ ўборка, яна толькі пачалася”, — сказаў кіраўнік краіны.

 

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на падрыхтоўку да ўборкі кукурузы: “Сёлета кукуруза добрая, страціць нельга. Мы павінны да 9 — 9,5 мільёна тон дабраць за кошт кукурузы. Мы ж нездарма плошчы такія пад яе аддалі. І ў бягучым годзе ў нас няма выйсця з улікам таго, што нам трэба рэзервы папоўніць. У нас ёсць такая магчымасць”.

Па выніках наведвання лясгаса Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць у краіне праграму па ўключэнні ў абарот нізкаякаснай дзелавой драўніны. Усе праблемы лесу павінны быць вырашаны за пяць гадоў.

“Толькі гэты, будучы год, яшчэ 2021-ы. Усё! Мы ўбачым патрэбы на ўзроўні краіны. І вы павінны спланаваць, каб на канец 2022 года ўсё перапрацоў-валі. Гэта галоўнае пытанне. І мы павінны на наступную пяцігодку спланаваць такім чынам, каб перапрацоўвалі ўсё, каб не было буралому”, — падкрэсліў Прэзідэнт.

Па словах кіраўніка краіны, да лесу трэба падысці па-гаспадарску, бо гэта багацце, да-дзенае Богам. “Што не атрым-ліваецца ацыліндраваць — трэба ў пелеты і прадаваць”, — падкрэсліў Прэзідэнт.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.