Цяпло захаваецца, амаль без ападкаў, без моцнага ветру

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жыхарам Нясвіжчыны на бліжэйшыя дні сіноптыкі абяцаюць цёплае надвор’е, амаль без ападкаў, без моцнага ветру.

Сёння, 5 верасня, у сноўным будзе воблачна з праясненнямі, дажджу не прагназуецца, раніцай магчымы туман. Вецер — паўднёва-заходні — 3 — 5 метраў за секунду. Удзень — +21…+23 °С, ноччу — 11…14 градусаў цяпла.

У пятніцу, 6 верасня, захаваецца цяпло: 20…22 градусы вышэй за нуль удзень, уначы — +9…+12 °С, без ападкаў. Раніцай ёсць верагоднасць туману. Паўднёвы вецер — не больш за 6 м/с.

Субота, па паведамленнях спецыялістаў, чакаецца амаль без ападкаў, толькі ноччу магчымы невялікі дождж. Вецер захавае параметры папярэдняга дня. Дзённая тэмпература складзе 17…20 градусаў са знакам “+”, уначы — 14…15 цяпла.

Нядзеля будзе куды больш пахмурным і дажджлівым днём. Вецер — паўднёва-заходні — да 7 м/с. Удзень паветра прагрэецца да +19…+21 °С, ноччу — да  плюс 15.

9 верасня, у першай палове дня, чакаюцца невялікія дажджы. Надвор’е — воблачнае з праясненнямі. Вецер неістотны. Удзень — +22…+26 °С, уначы — +17…+18 °С.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.