Дацягнуць да выхадных: сіноптыкі анансуюць пацяпленне

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

На працягу бліжэйшых дзён жыхароў Нясвіжчыны чакае пахмурнае надвор’е, з суцэльнай воблачнасцю і  дажджамі. На выхадныя сіноптыкі абяцаюць невялікае пацяпленне і не такія моцныя ападкі.

Сёння, 19 верасня, спецыялісты перадаюць суцэльную воблачнасць, з дажджамі на працягу дня. Вецер — паўночна-заходні — 7 — 9 метраў за секунду, парывы — да 15. Удзень — +9…+11 °С, ноччу — +7…+8 °С.

У пятніцу, 20 верасня, чакаецца воблачнае без праясненняў надвор’е і дажджы ў першай палове дня. Паўночна-заходні вецер — 6 — 8 м/с, парывы — да 14. Дзённая тэмпература складзе +8…+10 °С, уначы — не больш за 3 градусы цяпла.

Субота прагназуецца менш пахмурным днём — будзе воблачна з праясненнямі. У другой палове дня магчымы дождж. Вецер —  заходняга напрамку — 6 — 8 м/с, парывы будуць дасягаць 13 метраў. Удзень — 10…12 градусаў са знакам “+”, ноччу — +10 °С.

У нядзелю паветра прагрэецца да +16…+18 °С. Прагназуецца малавоблачнае над-вор’е, без дажджу, а вецер захавае паказчыкі мінулага дня. Ноччу —10…11 цяпла.

23 верасня таксама без дажджу, малавоблачна і менш ветрана: паўднёвы вецер складзе каля 4 — 6 м/с. Удзень — +16…+19, уначы — 10…11 градусаў вышэй за нуль.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.