Канцэрты, конкурсы, салодкія прысмакі. Як прайшоў “Нясвіжскі фэст-2019”

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Канец жніўня парадаваў нясвіжан не толькі гарачым надвор’ем, але і доўгачаканым “Нясвіжскім фэстам-2019”.

Уздоўж берага Бернардзінскай сажалкі, побач з драўлянымі скульптурамі, размясцілася выстава майстроў народнай творчасці “Фарбы роднага краю”, у якой удзельнічаў і народны клуб майстроў “Дыяменты Нясвіжскага краю” РЦК. Праца рамеснікаў была дзівосная: прыгожая, вытанчаная і непаўторная. Дарослыя госці фэста з цікавасцю разглядалі вырабы. А маленькім больш падабалася танцаваць з кракадзілам Генам і вядучай Алёнай Вінаград, удзельнічаць у конкурсах з Лёвай, Малпачкай і Фіксікамі. Гэтыя дзіцячыя забавы радавалі юных нясвіжан у анімацыйнай праграме “Звонкі голас лета”, падрыхтаванай цэнтрам дзіцячай творчасці і Нясвіжскім гарадскім моладзевым цэнтрам. Акрамя таго, для маленькіх былі адкрыты і іншыя зоны, дзе яны маглі пабавіць час у надзіманым замку, прайсціся па вадзе ў адмысловым шары, пакаштаваць салодкія прысмакі.Маленькі наведвальнік фэста разам з бацькамі з задавальненнем глядзіць святочную дзіцячую праграму

Пераможчы конкурсу “Уладар вёскі-2019” — сям’я Рацкевіч

Сям’я Дзмітрыя і Веранікі Янукевіч

Цікавую тэматычную праграму на трох пляцоўках падрыхтавала і Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы. На першай знаходзілася дрэва пажаданняў, куды кожны мог дабавіць свае, асабістыя, працавала фотазона і акцыя “Вершы ў падарунак”. На другой, выставачнай, пляцоўцы знаходзіліся стэлажы з дзіцячымі і дарослымі кнігамі, якія можна было не толькі паглядзець, але і ўзяць дахаты, каб павольна і ўдумліва пачытаць там, папярэдне запісаўшыся ў бібліятэчным фармуляры. І на трэцяй пляцоўцы прысутныя маглі пагуляць у дартц, твістэр, марскі бой, настольныя і іншыя цікавыя гульні.

Галоўнай падзеяй дня стаў конкурс “Уладар вёскі-2019”, на якім свае таленты прадэманстравалі маладыя сем’і раёна. Дзмітрый і Вераніка Янукевіч з сынамі Матвеем і Арцёмам прадстаўлялі Гарадзейскі сельскі савет, Аляксандр і Ксенія Рацкевіч з сынам Цімафеем — Сноўскі, Дзяніс і Алена Маславы з дзецьмі Наталляй, Дзмітрыем і шасцімесячным Ромкам прадстаўлялі Нясвіжскі сельскі савет.

Шматдзетная сям’я Маславых

Ганаровымі гасцямі конкурсу сталі намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага раённага райвыканкама Міхаіл Мацэль, першы сакратар Нясвіжскага раённага камітэта БРСМ Крысціна Літвінава, дырэктар Фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Нясвіжскага раёна Дзмітрый Рыжыкаў, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама Марын Скварко і кіраўнік студыі сучаснага дызайну “Kate Fusion” Нясвіжскага гарадскога моладзевага цэнтра Кацярына Жулцяк. Якія і склалі паважанае журы конкурснай праграмы.

Першым выпрабаваннем для “уладароў” стала самапрадстаўленне ў конкурсе візітных картак “Я, ты, ён, яна — разам дружная сям’я!” разам з абаронай  “Хатніх падворкаў”. Маладыя бацькі разам з дзецьмі, як гаспадары імпрэзаваных падворкаў, дэманстравалі свае творчыя работы, расказвалі пра ўзаемаадносіны і захапленні членаў сям’і, жартавалі і частавалі гасцей смачнымі стравамі, прыгатаванымі да свята.Добра і хутка пачысціць бульбу — складана, але гаспадыня Ксенія Рацкевіч, як і яе суперніцы, цудоўна з гэтым справілася

У наступных выпрабаваннях удзельнікі праекта павінны былі паказаць сваю хуткасць і акуратнасць. Гаспадыні спаборнічалі ў чыстцы бульбы. Разам са сваімі гаспадарамі распілоўвалі бярвёны, пасля чаго мужчыны прымаліся сячы і складзіраваць дровы. Маладыя сем’і пераадолелі і шмат іншых цікавых іспытаў, у тым ліку спаборніцтвы “Спрытнякі”, “Ланцуг”, “Барон Мюнхгаўзэн” і “Папамабіль” (бацькі на счэпленых руках пераносілі дзіця на пэўную адлегласць і вярталіся да сваіх месцаў).

Артысты Грыцевіцкага СДК

 

Агульны здымак пасля ўзнагароджання “Уладара вёскі-2019”

“Уладар вёскі-2019” — гэта праект, які накіраваны на павышэнне ролі і значэння сям’і як найважнейшага сацыяльнага інстытута грамадства, на замацаванне маладых шлюбных пар, на ўмацаванне гістарычных, культурных і сямейных каштоўнасцей, традыцый беларускай вёскі, а таксама дзеля далучэння моладзі да здаровага ладу жыцця.

Селета гэты цікавы праект падрыхтавалі для прысутных раённы камітэт ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама, раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і Нясвіжскі раённы цэнтр народнай творчасці.

Па выніках конкурса “Уладаром вёскі-2019” стала сям’я Аляксандра і Ксеніі Рацкевіч, якія прадставяць Нясвіжчыну на абласным этапе конкурсу. Другое месца ў Дзмітрыя і Веранікі Янукевіч. Трэцье — у сям’і Дзяніса і Алены Маславых.

Пад канец фестывальнай праграмы прайшло ўрачыстае закрыццё летніх дзён сельскай культуры “Без культуры няма вытокаў” з удзелам калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры раёна.

Але гэта былі не ўсе падарункі для гасцей фэста — святочны дзень завяршыўся канцэртам легендарнага гурта “На-на” на стадыёне “Ураджай”.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.