Менш дажджліва, але з першымі замаразкамі

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

У пачатку тыдня на тэрыторыі Нясвіжскага раёна сіноптыкі перадаюць уначы першыя замаразкі. Надвор’е чакаецца менш дажджлівым і пахмурным.

Сёння, 24 верасня, раніцай магчымы туман, тэмпература ад -2 °С да +8 °С. Удзень чакаецца бязвоблачнае надвор’е і +8…+12 °С. Вецер — паўднёва-ўсходні — 2 — 4 м/с. Ноччу — 0…+3 °С.

У сераду, 25 верасня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, у другой палове дня магчымы дождж. Вецер не зменіць напрамку і складзе каля 4 — 6 м/с. Дзённая тэмпература — +11…+13 °С, уначы — 7…8 градусаў цяпла.

Чацвер таксама чакаецца пахмурным днём, раніцай ёсць верагоднасць ападкаў. Вецер захавае параметры папярэдняга дня. Удзень — 10…12 градусаў са знакам “+”, ноччу — +6…+8 °С.

У пятніцу — воблачна з праясненнямі, без ападкаў і моцнага ветру. Удзень — +12…+15 °С, уначы — +5…+7 °С.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным нумары газеты.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.