Надвор’е зменіцца. Наперадзе – пахаладанне

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Сапраўднае летняе надвор’е, якое радавала жыхароў Нясвіжскага раёна ў пачатку восені, бліжэйшым часам зменіцца на больш халоднае і восеньскае, праўда, ападкаў амаль не прадбачыцца.

Сёння, 12 верасня,  будзе ў асноўным сонечнае, малавоблачнае надвор’е, без дажджу. Вецер — паўднёва-заходні, не больш за 5 —7 метраў за секунду. Удзень — 20…23 градуса вышэй за нуль, ноччу —11…14 цяпла.

У пятніцу, 13 верасня, чакаецца пераменная воблачнасць, без дажджу.  Да 8 м/с, з парывамі да 13, узмоц-ніцца паўднёва-заходні вецер.      Удзень паветра прагрэецца да +19…+21  °C, уначы — +11…+15 °C.

Субота, па дадзеных спецыялістаў, таксама будзе хмарным і ветраным днём: хуткасць ветру — 6 — 8 м/с, парывы — да 15. Магчымы невялікі дождж. Дзённая тэмпература складзе 15…16 градусаў цяпла, ноччу — +9 °C.

У нядзелю, 15 верасня, у асноўным хмарна, без ападкаў.  Парывы ветру зменшацца да 12 м/с. Удзень — +14…+16 °C, уначы — +13.

Пачатак наступнага тыдня абяцае быць больш цёплым: удзень — да +18…+21 °C, ноччу — да 12 са знакам “+”. Вецер — заходні, 8 —10 м/с, парывы могуць дасягаць 18 метраў.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.