Ці чакаць пацяплення бліжэйшым часам?

Поделитесь с друзьями
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У бліжэйшыя дні на тэрыторыі раёна сіноптыкі абяцаюць пахмурнасць, невялікае пацяпленне, у суботу і нядзелю не абыдзецца без ападкаў, замаразкаў не прагназуецца.

Сёння, 26 верасня, на працягу дня чакаецца суцэльная воблачнасць, без дажджу, вецер — усходні — 4 — 6 метраў за секунду. Удзень —12…14 градусаў цяпла, ноччу — +6…+9 °С.

У пятніцу, 27 верасня, воблачна, без асаблівых праясненняў, усходні вецер складзе не больш за 3 м/с, раніцай ёсць верагоднасць туману і пагаршэння бачнасці на дарозе. Будзьце пільнымі! Удзень паветра прагрэецца да +11…+14 °С, уначы — 7…8 градусаў са знакам “+”.

Субота чакаецца пахмурным і дажджлівым днём, раніцай не абыдзецца без туману.  Узмоцніцца паўднёва-ўсходні вецер — да 5 — 7 м/с. Дзённая тэмпература — +12…+14 °С, ноччу —11…12 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю — воблачна з праясненнямі, ападкі чакаюцца на працягу дня з ветрам пераменнага напрамку 6 — 8 м/с, з парывамі да 13. Удзень паветра прагрэецца да +13…+16 °С, уначы — +11…+12 °С.

30 верасня ў надвор’і змен не прадбачыцца: захаваецца пахмурнасць з невялікімі праясненнямі і дажджом. Паўднёва-ўсходні вецер можа дасягаць 6 — 8 м/с, парывы — да 13. Удзень — +15…+17 °С, ноччу — каля 11 цяпла.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.