Перамога грыцкевіцкага “Люстэрка жыцця” на фэстывалі народнага гумару

Поделитесь с друзьями
  • 4
  • 17
  •  
  •  
  •  
  •  

У Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці праходзіў 9-ы рэспубліканскі фэстываль народнага гумару “Аўцюкі-2019”. Удзел у ім браў, прадстаўляючы Мінскую вобласць, народны тэатр мініяцюр “Люстэрка жыцця” Грыцкевіцкага сельскага дома культуры.

Адкрывалі фестываль у вёсцы Малыя Аўцюкі, затым дзея працягвалася ў Калінкавічах. Самадзейныя калектывы выступалі ў некалькіх намінацыях: “візітоўка”, “відэаролік”, “гумарыстычны танец”, “конкурс частушак”, “конкурс анекдотаў”, “конкурс мініяцюр”, “Міс аўцючанка”.

Нашы землякі, калі іх запрасілі на гэта свята гумару, старанна рыхтаваліся да яго. Пасля працоўнага дня спяшаліся на рэпетыцыі ў СДК. І намаганні аказаліся не дарэмнымі. Народны тэатр мініяцюр “Люстэрка жыцця” ўзнагародзілі двума Дыпломамі І ступені — за відэаролік і гумарыстычны танец, двума ІІІ ступені — за мініяцюры і конкурс ““Міс аўцючанка”.

— З шасці абласцей выступалі толькі два сельскія калектывы — наш і з вёскі Навасёлкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, — расказала старшыня прафкама ААТ “Грыцкевічы” Алена Леўшык. — Кіраўніцтва гаспадаркі вельмі шмат зрабіла для гэтай паездкі. А транспарт выдзеліў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

Член Беларускага саюза журналістаў.

 


Поделитесь с друзьями
  • 4
  • 17
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.