Сіноптыкі прагназуюць у бліжэйшы час дажджлівае надвор’е

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Да пахаладання, што прыйшло на тэрыторыю рэспублікі і раёна, дабавяцца пахмурнае надвор’е і дажджы.

Сёння, 17 верасня, на працягу дня чакаецца воблачнасць з кароткачасовымі дажджамі. Вецер — заходняга напрамку  — да 7 метраў за секунду, парывы да 10. Удзень паветра прагрэецца да 13…14 градусаў са знакам “+”, ноччу — +6…+8 °С.

У сераду сіноптыкі абяцаюць суцэльную воблачнасць і ападкі на працягу дня. Заходні вецер складзе 5 — 7 м/с, магчымы парывы да 9 – 10. Удзень — +9…+12 °С, уначы — 7…8 градусаў вышэй за нуль.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць з праясненнямі, але захаваецца дажджлівае надвор’е. Паўночна-заходні вецер — 4 — 7 м/с. Дзённая тэмпература — +10…+12 °С, ноччу — 5…6 цяпла.

У пятніцу спецыялісты абяцаюць не такое пахмурнае надвор’е і дажджы ў першай палове дня. Вецер — паўночна-заходні — да 5 м/с. Удзень —+9…+11°С, уначы — каля +5 °С.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным нумары газеты.

«НН».

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 5
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.