І ўсё ж такі яно існуе! “Бабіна лета” прыйшло на Нясвіжчыну

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Падобна на тое, што на тэрыторыю раёна прыйшло доўгачаканае “бабіна лета”: дажджы прыпыняцца, будзе цёпла, сонечна і да +20 градусаў.

Сёння, 15 кастрычніка, надвор’е будзе воблачным з праясненнямі. Раніцай – туман. Будзьце пільнымі! Вецер — паўднёва-заходні — 4 – 5 метраў за секунду. Удзень — +15…+19 °С, ноччу — +12…+14 °С.

У сераду чакаецца невялікая воблачнасць, ападкаў не прагназуецца, паказчыкі ветру застануцца ў межах папярэдняга дня. Дзённая тэмпература складзе 16…20 градусаў са знакам “+”, уначы — 9…13.

Не зменіцца характар надвор’я і ў чацвер, 17 кастрычніка: воблачна з праясненнямі, без дажджу, раніцай ёсць верагоднасць туману. Удзень паветра прагрэецца да 15…17, ноччу — +9…+10 °С.

У пятніцу — пахмурна, але па-ранейшаму без ападкаў, але зноў з туманам. Вецер — пераменных напрамкаў, неістотны. Удзень — +14…+17 °С, уначы — каля 10 градусаў цяпла.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным нумары газеты.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 10
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.