Чакаецца дождж, снег і галалёдзіцца

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

На бліжэйшыя некалькі дзён сіноптыкі перадаюць на тэрыторыі Нясвіжскага раёна невялікае пацяпленне, з мокрым снегам і дажджом, ёсць верагоднасць галалёдзіцы.

Сёння, 26 лістапада, абыдзецца без ападкаў. Надвор’е чакаецца пахмурнае без праясненняў. Паўднёва-ўсходні вецер — 4 — 6 метраў за секунду. Удзень — -3…-2 °С, ноччу — -1…0 °С.

У сераду, 27 лістапада, удзень будзе каля 1 градуса вышэй за нуль. Раніцай чакаецца туман. На працягу дня магчымы дождж з мокрым снегам, на дарозе — галалёдзіца. Будзьце пільнымі. Паказчыкі ветру застануца нязменнымі. Ноччу — каля 0 °С.

У чацвер — таксама снег і дождж. Вецер — паўднёвы — 6 — 8 м/с, парывы — да 11. Дзённая тэмпература складзе +1…0 °С, уначы — каля  1 градуса са знакам “+”.

У пятніцу — ападкі і месцамі моцны туман. Паўднёва-ўсходні вецер — 4 — 6 м/с. Удзень — +3…+5 °С, ноччу — +2…+4 °С.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным нумары газеты.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.