“І ўсім здалося, што радасць будзе…”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

1905 год. Ён даволі трагічны для гісторыі Расіі. Адбылася рэвалюцыя, якая скончылася крывавым разгонам з боку сіл імператарскай арміі. Па версіі гісторыкаў, менавіта гэты год і яго падзеі сталі асноўным фундаментам да ўзнікнення рэвалюцый 1917 года.

Але была яшчэ і руска-японская вайна, у якой руская армія пацярпела балючую паразу. Цусімская — асноўная і лёсавызначальная бітва рускага і японскага флоту, у якой японскія караблі атрымалі чыстую і сакрушальную  для саперніка перамогу.

У тым жа, 1905 годзе, адзін з лепшых рускіх паэтаў-сімвалістаў піша невялікі верш “Дзяўчына спявала ў царкоўным хоры”, які прысвечаны якраз падзеям у Японскім моры. Аляксандр Блок вельмі цяжка перажываў смерць сваіх суайчыннікаў, паразу расійскіх маракоў і яе наступствы для краіны.

У вершы праследжваецца два накірункі: па-першае — гэта надзея, што нешта можна змяніць і вярнуць, з другога боку — гэта дарэмнасць усіх мар на шчаслівае завяршэнне падзей. Твор напісаны незвычайным для таго часу памерам — дольнікам, якім  мала карысталіся ў ХІХ стагоддзі.

Але чаму менавіта гэты верш — яскравы прыклад сімвалізму Блока ў паэзіі для мяне? Як мне здаецца,  тут прысутнічае даволі яркі прыклад сімвалу — карабель, які пайшоў у мора, але не зможа больш вярнуцца. Што можа яшчэ больш наглядна паказаць прадчуванне трывогі ў пачатку твора, калі надзея ёсць, і трагедыі  — у канцы, калі яна знікае. Прысутнічаюць тут біблей-скія вобразы і адсылкі да Бібліі — “радасць будзе”. Вось, напэўна, чаму я выбраў менавіта гэты верш, — для асэнсавання некаторых аспектаў творчасці Аляксандра Блока ў сваёй рубрыцы. А што атрымалася  — глядзіце ніжэй.

Девушка пела  в церковном хоре

О всех усталых в чужом краю,

О всех кораблях,  ушедших в море,

О всех, забывших  радость свою.

 

Так пел ее голос, летящий в купол,

И луч сиял на белом плече,

И каждый из мрака смотрел  и слушал,

Как белое платье пело в луче.

 

И всем казалось, что радость будет,

Что в тихой заводи  все корабли,

Что на чужбине усталые люди

Светлую жизнь себе обрели.

 

И голос был сладок,  и луч был тонок,

И только высоко, у Царских Врат,

Причастный Тайнам, —  плакал ребенок

О том, что никто не придет назад.

Александр БЛОК.

 

Храм, дзе дзяўчына  спявала ў хоры

Аб тых, хто кінуў родны свой кут,

Аб тых караблях — далёка ў моры,

Хто шчасця мець  не змог з-за пакут.

 

Спяваў яе голас,  ляцеў у купал,

Прамень жа ззяў  на белым плячы.

І кожны са змроку глядзеў і слухаў,

Як белай сукенкі голас гучыць.

 

І ўсім здалося,  што радасць будзе,

Што ў ціхай завадзі  ўсе караблі,

Што на чужыне  стамлёныя людзі

Светлы спакой сабе здабылі.

 

Быў голас салодкі,  прамень — ледзь белы,

А далей — за Браму —  за далягляд —

Дзіця так плача,  бо разумее,

Што болей ніхто  не прыйдзе назад.

Пераклад Андрэя КОЗЕЛА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.