Першая сесія — 6 снежня

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Першая сесія абедзвюх палат абноўленага беларускага парламента адкрыецца 6 снежня. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Палата прадстаўнікоў сёмага склікання збярэцца на першае пасяджэнне раніцай, у 10.00, а Савет Рэспублікі — у 14.00, 6 снежня, праінфармавала старшыня Цэнтрвыбаркама. “Для Савета Рэспублікі — гэта крайні дзень. Выбары ў яго прайшлі 7 лістапада. Мы да 7 снежня павінны адкрыць першую сесію”, — сказала Лідзія Ярмошына. ЦВК падвядзе вынікі выбараў 22 лістапада.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.