Самазаспакойвацца нельга

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Беларусі ўдалося стабілізаваць абстаноўку ў сферы распаўсюджвання

і спажывання наркотыкаў, аднак асаблівых падстаў

для самазаспакоенасці няма.

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях процідзеяння распаўсюджванню наркотыкаў і прафілактыкі наркаманіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Удзельнікамі нарады сталі кіраўнікі ўрада, шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, су-дзейскага корпуса. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што важная, рэзанансная тэма барацьбы з наркотыкамі і прафілактыкі наркаспажывання за апошнія пяць гадоў не раз абмяркоўвалася на высокім узроўні.

“Прынятыя ў Беларусі ў 2014 годзе сістэмныя меры далі магчымасць нам пераламаць сітуацыю, — сказаў Прэзідэнт. — Нам удалося паставіць заслону на шляху распаўсюджвання сінтэтычных прэпаратаў, так званых спайсаў, асноўнымі спажыўцамі якіх была моладзь. Значна ўзмоцнена крымінальная адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропаў”. “У выніку нам удалося стабілізаваць абстаноўку”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. За мінулыя пяць гадоў колькасць нарказлачынстваў скарацілася ў 1,5 раза, а ўчыненых з удзелам непаўналетніх — прыкладна ў 5 разоў. Колькасць смярцей ад перадазіровак наркотыкамі ў Беларусі ў 14 разоў ніжэйшая, чым у Літве, і ў 72 разы ніжэйшая, чым у ЗША. Апошні выпадак гібелі падлетка ад перадазіроўкі адбыўся ў 2014 годзе.

Штогод у свеце ад наркотыкаў гіне звыш 200 тыс. чалавек. Праблема з’яўляецца сур’ёзным выклікам для ўсёй сусветнай супольнасці. “Паводле ацэнак ААН, наркотыкі цяпер ужывае кожны дваццаты чалавек на планеце — прыкладна 250 — 300 млн. чалавек, — прывёў лічбы кіраўнік дзяржавы. — Велізарная колькасць людзей, супастаўная з колькасцю насельніцтва Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі і Францыі разам узятых”. “Аднак, нягледзячы на прыведзеныя паказчыкі, асаблівых падстаў для самазаспакоенасці няма”, —  перакананы Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.