Сіноптыкі – аб надвор’і на канец тыдня

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Тэмпература паветра, якая больш адпавядае пачатку кастрычніка, прыйдзе бліжэйшым часам у норму і стане адпавядаць тэмпературы лістапада.  Чакаюцца снег з невялікім марозам і моцным паўднёва-ўсходнім ветрам.

Сёння, 21 лістапада, будзе пахмурна, у другой палове дня чакаецца невялікі снег. Вецер складзе 8 — 10 метраў за секунду, з парывамі да 16. Удзень — 0…+1 °С, ноччу — -3…-2 °С.

22 лістапада, сіноптыкі абяцаюць пераменную воблачнасць, уначы магчымы ападкі ў выглядзе снегу.  Вецер — да 10 м/с, парывы — да 16. Дзённая тэмпература складзе 4…2 градусы марозу, ноччу — да -5 °С.

У суботу — вецер да 8 м/с, парывы — да 14. Надвор’е прагназуецца воблачным, на працягу дня — снег. Удзень — -3…-2 °С, уначы — да 3 марозу.

24 лістапада — пахмурна, са снегам. Той жа паўднёва-ўсходні вецер складзе каля 6 — 8 м/с, з парывамі да 12. Удзень — ад 2 да 1 градуса з мінусам, ноччу —   1 °С.

Воблачна без праясненняў чакаецца і ў панядзелак, 25 лістапада. Абяцаюць спецыялісты і снег. Вецер — 5 — 7 м/с. Дзённая тэмпература —-1…0 °С, начная —  -2…-1 °С.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.