Вільготна, з моцным ветрам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На бліжэйшы час сіноптыкі перадаюць на тэрыторыі раёна няўстойлівае надвор’е, з дажджом, месцамі — з мокрым снегам і моцным ветрам.

Сёння, 28 лістапада, на працягу дня чакаецца дождж. Вецер —паўднёва-ўсходні — 6 — 8 метраў за секунду, парывы — да 12. Удзень —0…+2 °С, ноччу —+2…+3 градусы вышэй за нуль.

У пятніцу, 29 лістапада, будзе воблачна, без праясненняў і дождж. Паўднёва-заходні вецер — 4 — 6 метраў за секунду. Дзённая тэмпература — +3…+5 °С, уначы —+3…+4 °С.

У суботу, 30 лістапада, спецыялісты абяцаюць ападкі ў выгля-дзе дажджу, магчымы мокры снег. Вецер — паўночна-заходні — 6 — 8 м/с, парывы — да 12. Удзень — +1 °С, ноччу —каля 0 °С.

Першы дзень зімы чакаецца пахмурным, але без ападкаў. Тэмпература ўдзень складзе 0…+1 °С. Заходні вецер можа дасягаць 10 м/с, парывы да12. Уначы —-1 °С.

У панядзелак — воблачна, у другой палове дня — невялікі дождж. Вецер — паўднёва-заходні — 4 — 6 м/с. Удзень —-1…0 °С, ноччу — -3…-2 °С.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.