Выбаршчыкі праяўляюць актыўнасць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На Паўднёвым участку для галасавання № 6 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70, што размясціўся ў сярэдняй школе № 3 г. Нясвіжа, да выбараў падрыхтаваліся грунтоўна, з адказнасцю. Ля ўваходу размясцілі афіцыйную інфармацыю адносна выбараў, кандыдатаў, а таксама аформілі афішу мерапрыемстваў, якія адбываліся на выбарчым участку на працягу дня. Гэта ж інфармацыя была змешчана і на афіцыйным сайце установы адукацыі, дзе кожны жадаючы мог выбраць для сябе цікавае мерапрыемства і прыйсці ў гэты час прагаласаваць.

Як паведаміла старшыня выбарчай камісіі Марына Макаўчык, на 13 гадзін прагаласавала 47 % выбаршчыкаў. Ішлі з 8 гадзін раніцы. Першымі — тыя, у каго сёння працоўны дзень. Найбольш ажыўлена праходзіла галасаванне з 12 да 14 гадзін (Такое ажыўленне я бачыла ўпершыню. Але і пасля 15 гадзін іх таксама было нямала. — Аўт.).

—Сярод галасуючых шмат моладзі, а таксама людзей паважанага ўзросту, для каго гэта падзея з’яўляецца грамадзянскім абавязкам, да якога яны ставяцца з вялікай адказнасцю, — расказала Марына Міхайлаўна.

На выбарчым участку працуюць назіральнікі — прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын, грамадскай арганізацыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, Камуністычнай партыі Беларусі

Выбаршчыкі Вадзім і Алена з дачушкай Вікторыяй (так яны прадставіліся) прыйшлі аддаць голас за свайго кандыдата ў добрым настроі. —Мы зрабілі выбар. Спадзяёмся бачыць дастойнага, разумнага, граматнага, перспектыўнага дэпутата, які будзе адказна ставіцца да сваіх абавязкаў, працаваць на карысць нашай дастойнай будучыні, будучыні нашых дзетак і ўсяго грамадства ўвогуле

 

У фае ўстановы выбаршчыкаў гучна вітала Пчолка, ствараючы вясёлы настрой і запрашаючы прайсці на ўчастак, у гэтым ёй дапамагаў стракаты Конік

Аддаўшы свой голас за выбранага кандыдата, жадаючыя маглі выпіць кубачак кавы або чаю ў выязным буфеце прыватнага гандлёвага прадпрыемства “Сладов”, набыць салодкія прысмакі, сокі, напіткі, малочную прадукцыю, каўбасныя вырабы, а таксама вырабы ўласнай вытворчасці, прыгатаваныя ў кафэ “Вясельны хутарок” — каўбасу “Дамашняя”, ножкі курыныя фаршыраваныя, рулет курыны “Крылатка”. Апошнія, дарэчы, як расказалі прадаўцы Людміла Карабейка і Тамара Юхо, карысталіся попытам у пакупнікоў. Дзейнічалі 18-працэнтныя зніжкі

Можна было скарыстаць магчымасць, каб зазірнуць на выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Са слоў яе кіраўніка Галіны Казадой (на фота), тут былі прадстаўлены вышыўка крыжыкам, вырабы з фаамірану, вышыўка гладдзю, вырабы з прыроднага матэрыялу, у прыватнасці, з кукурузных пачаткаў, і іншыя рэчы, якія вырабляюць школьнікі ў свабодны ад асноўнай дзейнасці час у аб’яднанні па інтарэсах “Беларускі сувенір”. Таксама тут праходзілі майстар-класы па вязанні кручком, рабоце з фааміранам, якія давалі магчымасць навучыцца рабіць прыгожую кветачку-брошку і іншыя ўпрыгожванні

Выклікала цікавасць і разьба па дрэве: вырэзванне ваеннай тэхнікі, сельскагаспадарчай, авіяцыйнай

Людзі ж больш старэйшага ўзросту маглі парадавацца за поспехі сваіх ўнукаў, чытаючы іх імёны ў подпісах карцін на мастацкіх выставах аб’яднання па інтарэсах цэнтра дзіцячай творчасці

З 15 да 16 гадзін музычны настрой на выбарчым участку стваралі артысты цэнтра дзіцячай творчасці

А тым часам выбаршчыкі працягвалі запаўняць бюлетэні. На 15.30 прагаласавала 64 %.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.