Выбары ў сельскай мясцовасці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Як паведаміла старшыня выбарчай камісіі Высакаліпскага ўчастка для галасавання № 28 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аксана Аглашэвіч, на ўчастку было зарэгістравана 1087 выбаршчыкаў. Датэрмінова прагаласавалі 408 чалавек або 37,5 %. У асноўны ж дзень выбараў, 17 лістапада, на ўчастак іх прыйшлі 519 вяскоўцаў (47,8 %). Усяго ў выбарах прынялі ўдзел 85,3 % ад унесеных у спісы. За абранага кандыдата аддалі свае галасы 610 чалавек (56 %). Ім стаў Мамайка Іван Андрэевіч.

Сям’я Віктара і Вольгі Гілейшаў прыйшла аддаць свой голас за выбранага кандыдата з сынам Андрэем і ўнучкай Палінай

Упершыню прыняў удзел у выбарах Павел Бараноўскі, студэнт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. На фота ён са старшынёй выбарчай камісіі Аксанай Аглашэвіч

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Фота Вольгі МАЛЕЦ.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.